Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У Беларусі травы першага ўкосу скошаны на больш як 1 млн га, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 11 чэрвеня, травы першага ўкосу скошаны на 1,032 млн га (73,5 працэнта). Усяго траў убрана 89,3 працэнта з плошчы 922 тыс. га. Нарыхтавана 74,3 тыс. т сена (10,6 працэнта), 5,016 млн т сенажу (37,7 працэнта) і 195,8 тыс. т сіласу (0,95 працэнта). Усяго плануецца атрымаць больш як 9,8 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, на гэты момант нарыхтавана 15,1 працэнта.
Шматгадовых траў на ворнай зямлі падсеяна 85,8 працэнта.