Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
7 лютага 2023

У Беларусі ў 2023 годзе адрамантуюць амаль 1 тыс. км рэспубліканскіх і 1,5 тыс. км мясцовых дарог

У Беларусі ў 2023 годзе адрамантуюць амаль 1 тыс. км рэспубліканскіх і 1,5 тыс. км мясцовых дарог. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прымаем меры па ўстараненні ямачнасці на дарогах. Сёння наладжана статыстыка, мы штодзённа правяраем наяўнасць ямачнасці пры патрульных аглядах аўтамабільных дарог агульнага карыстання. На рэспубліканскіх і мясцовых дарогах штодзённа працуе каля 250 брыгад, якія займаюцца непасрэдна ямачным рамонтам", - сказаў Аляксей Аўраменка.

Паводле яго слоў, з 1 студзеня ўжо ўстаранёна 60 тыс. кв.м ямачнага рамонту. "Гэта работа праводзіцца штодзённа. Сезонная ямачнасць у гэтым годзе пачалася крыху раней, чым звычайна. Разам з тым у нас арганізавана работа па яе ўстараненні. Для таго, каб з'явілася менш ямачнасці на дарогах, неабходны своечасовы рамонт", - адзначыў ён.

"У мінулым годзе мы адрамантавалі каля 800 км рэспубліканскіх дарог і 1400 мясцовых. На гэты год ужо запаланавана адрамантаваць 1 тыс. км рэспубліканскіх і недзе 1,5 тыс. км мясцовых дарог. Гэта дасць магчымасць у будучым скараціць ямачнасць, больш эфектыўна расходаваць грашовыя сродкі і паляпшаць стан аўтамабільных дарог", - падкрэсліў міністр.

БелТА