Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Набярэжная возера Кагальнае
Набярэжная возера Кагальнае
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
24 кастрычніка 2023

У Беларусі ў 2024 годзе пабудуюць 1,4 млн кв.м жылля з дзяржпадтрымкай

У Беларусі ў 2024 годзе будзе пабудавана 1,4 млн кв.м жылля з дзяржпадтрымкай. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час сустрэчы ў Авальнай зале Дома ўрада з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі па разглядзе праектаў законаў Рэспублікі Беларусь "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2024 год" і "Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка расказаў, куды ў 2024 годзе плануецца накіроўваць інвестыцыі. "Першае - гэта прадаўжэнне рэалізацыі інвестпраектаў і тэхнічнае перааснашчэнне прадпрыемстваў. На гэта пойдзе каля Br30 млрд. Гэты напрамак добра вядомы і ўжо вызначаны. Гэта 163 праекты, якія рэалізуюцца ў рамках праграмы "Адзін раён - адзін праект". Радуе, што ў многіх раёнах праект не адзін, іх ужо некалькі", - расказаў Раман Галоўчанка.

Другі напрамак - жыллё і інфраструктура да яго. "За кошт усіх крыніц фінансавання павінна быць пабудавана не менш як 4,4 млн. кв.м жылля, у тым ліку з дзяржпадтрымкай - 1,4 млн кв.м, арэнднага жылля - практычна 500 тыс. кв.м, - адзначыў кіраўнік урада. - Трэцяе - інфраструктура ў рэгіёнах. Запланавана будаўніцтва 20 дзіцячых садоў, 12 школ, 12 фізкультурна-аздараўленчых комплексаў, 2 басейнаў, 18 аб'ектаў аховы здароўя, фінансаванне 150 станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза і 16 ачышчальных збудаванняў".

Акрамя таго, будуць адрамантаваны 1,6 тыс. км рэспубліканскіх аўтамабільных дарог, 2,7 тыс. км мясцовых дарог і рэканструяваны 7 мастоў.

БелТА