Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У Беларусі за студзень 2023 года арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 2,9 тыс. новых кватэр, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Уведзена ў эксплуатацыю 311,7 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля. Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 136,9 тыс. кв.м агульнай плошчы, або 43,9 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 100,7 тыс. кв.м жылля.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 141,7 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, або 45,5 працэнта ад агульнага ўводу па краіне.