Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У Беларусі вызначаны новы парадак заключэння інвестыцыйных дагавораў і рэалізацыі прэферэнцыйных інвестыцыйных праектаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 4 верасня 2024 года нумар 650 аб мерах па рэалізацыі палажэнняў абноўленага закона "Аб інвестыцыях", што апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Пастановай зацверджаны палажэнні, якія ахопліваюць увесь спектр працэдурных адносін, звязаных з заключэннем інвестдагавораў, рэалізацыяй прэферэнцыйных інвестпраектаў, прадастаўленнем бюджэтных трансфертаў пасля рэалізацыі інвестпраектаў.
У прыватнасці, устаноўлены патрабаванні да пакета дакументаў для заключэння інвестдагавора, інвестара, органа, упаўнаважанага разглядаць прапанову, інвестпраекта. Таксама ўрэгуляваны парадак узгаднення праекта інвестдагавора зацікаўленымі, атрымання заключэння аб эфектыўнасці і фінансавай рэалізуемасці інвестпраекта. Урэгуляваны і пытанні ўнясення змяненняў у інвестдагаворы, іх спынення, дзеянні па спагнанні льгот і прэферэнцый (у выпадку невыканання ўмоў).
Зацверджана і палажэнне аб парадку правядзення конкурсаў па выбары інвестараў для заключэння інвестдагавора, а таксама юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка для рэалізацыі прэферэнцыйнага інвестпраекта. Вызначаны парадак вядзення дзяржаўнага рэестра інвестдагавораў, пераліку прэферэнцыйных інвестпраектаў.
Пастановай урэгуляваны патрабаванні да суб'екта гаспадарання, пакета дакументаў для ўключэння інвестпраекта ў пералік прэферэнцыйных. Урэгуляваны і пытанні звароту за рашэннем аб прадаўжэнні тэрміну рэалізацыі прэфпраекта, патрэбныя для гэтага дакументы, а таксама пытанні прыняцця рашэнняў аб выключэнні прэфпраекта з пераліку.
Акрамя таго, вызначаны парадак, памер і ўмовы кампенсацыі інвестару затрат, звязаных са стварэннем магістральнай, размеркавальнай інжынернай і транспартнай інфраструктуры. Так, памер кампенсацыі ўстаноўлены не меншы за 50 працэнтаў адносна размеркавальнай інфраструктуры і 100 працэнтаў адносна магістральнай інжынернай інфраструктуры. Крыніцы кампенсацыі - сродкі рэспубліканскага бюджэту ў рамках дзяржінвестпраграмы, мясцовых бюджэтаў у рамках рэгіянальных інвестпраграм.
Зацверджана і палажэнне аб парадку кампенсацыі сум ільгот і (або) прэферэнцый, вызвалення ад кампенсацыі, прадастаўлення растэрміноўкі (адтэрміноўкі) кампенсацыі, вызвалення ад выплаты, прадастаўлення растэрміноўкі (адтэрміноўкі) выплаты няўстойкі (штрафу, пені).
Яшчэ адным палажэннем устаноўлены крытэрыі, якім павінны адпавядаць інвестпраекты, што прэтэндуюць на рэалізацыю з бюджэтнымі трансфертамі, і пералік адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, дзе такія праекты можна рэалізоўваць. Вызначаны таксама парадак прадастаўлення бюджэтных трансфертаў і іх памер.