Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Панарама
Панарама
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
4 мая 2023

У Беларусі вызначылі прагнозныя індэксы кошту будаўніча-мантажных работ

У Беларусі зацвердзілі прагнозныя індэксы кошту будаўніча-мантажных работ, абсталявання і іншых затрат. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі ад 19 красавіка 2023 года нумар 5, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам зацверджаны прагнозныя індэксы кошту будаўніча-мантажных работ у памеры 121,5 працэнта на 2022 год, у памеры 110,3 працэнта - на 2023 год, 109,2 працэнта - на 2024 год і 108,1 працэнта - на 2025 год. Прагнозныя індэксы кошту абсталявання зацверджаны ў памеры 107,4 працэнта на 2022 год, 106,2 працэнта - на 2023 год, 106,1 працэнта - на 2024 год і 103,9 працэнта - на 2025 год. Прагнозныя індэксы кошту іншых затрат склалі: 112,9 працэнта - на 2022 год, 110,7 працэнта - на 2023 год, 109,6 працэнта - на 2024 год і 108,4 працэнта - на 2025 год.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджваецца на аб'екты, праектная (каштарысная) дакументацыя на будаўніцтва якіх зацвярджаецца пасля 1 мая 2023 года.

БелТА