Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае – вішнёвая сталіца
Глыбокае – вішнёвая сталіца
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
6 сакавіка 2023

У Беларусі за 2022 год атрымана 7,6 млн тон малака

У Беларусі за 2022 год атрымана 7,6 млн т малака. Аб гэтым на форуме "Беларусь аграрная. Малочная ферма" паведаміў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Федчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Анамальныя кліматычныя ўмовы 2021 года прывялі да таго, што малочная жывёлагадоўля значна пацярпела з-за дэфіцыту канцэнтраваных кармоў, а таксама істотнага недабору травяных. Разам з тым дзякуючы прафесіяналізму спецыялістаў у 2022 годзе Беларусь зноў дасягнула рэкорднага паказчыка па прадукцыйнасці дойнага статка і валавой вытворчасці малака. За мінулы год на адну карову надоена 5,52 тыс. кг малака пры агульным аб'ёме яго вытворчасці ў краіне 7,6 млн т", - сказаў Сяргей Федчанка.

Паводле яго слоў, за мінулыя 10 гадоў вытворчасць малака ў краіне павялічылася больш як на 25 працэнтаў.

"Малочная жывёлагадоўля ў Беларусі з'яўляецца адной з самых эфектыўных галін сельскагаспадарчай вытворчасці. Ва ўсе часы ўзровень работы кіраўнікоў і спецыялістаў гаспадарак у нас ацэньваўся па стане спраў у малочнай жывёлагадоўлі, паколькі малако - самы даступны прадукт харчавання для ўсіх катэгорый насельніцтва", - дадаў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

БелТА