Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У Беларусі завяршылі ўборку проса. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
На 29 верасня намалочана збожжа з улікам рапсу 7798,2 тыс. т, з іх 6757,7 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур (з кукурузай).
Уборка кукурузы на зерне вядзецца ва ўсіх абласцях рэспублікі. Убрана 47,4 тыс. га плошчаў, а намалочана 366,7 тыс. т з ураджайнасцю 77,3 ц/га.
Сабрана зялёнай масы кукурузы 14 174,3 тыс. т.
Завяршылі ўборку грэчкі Брэсцкая, Гомельская і Мінская вобласці. Намалочана 47,5 тыс. т, ураджайнасць - 14,6 ц/га.
Проса ўбралі ўсе рэгіёны краіны: намалочана 19,5 тыс. т з ураджайнасцю 19,2 ц/га.
Нарыхтавана льнотрасты 117 тыс. т.
Сельгасарганізацыі ўбіраюць бульбу: накапана 461,6 тыс. т з ураджайнасцю 352,2 ц/га.
Таксама вядзецца ўборка цукровых буракоў: накапана 1306,5 тыс. т з ураджайнасцю 450,8 ц/га.
Азімыя збожжавыя на зерне пасеяны на 1070,6 тыс. га плошчаў (69,6 працэнта да плана), што перавышае паказчыкі мінулага года.