Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У час Тыдня лесу ў Беларусі высадзілі больш за 23 млн дрэў і заклалі 75 памятных алей, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Новы лес быў створаны на плошчы амаль 5,5 тыс. га, асноўнымі пародамі традыцыйна сталі сасна, елка і бяроза. Валанцёры працавалі на 2 332 аб'ектах.
У час тыднёвай акцыі памятныя алеі ў гонар 75-годдзя Перамогі і герояў вайны з'явіліся ў 75 розных кутках краіны. На месцы кожнай была ўстаноўлена памятная таблічка.
Тыдзень лесу праходзіў з 28 сакавіка па 4 красавіка. У рэспубліканскай добраахвотнай акцыі прынялі ўдзел больш за 42 тыс. чалавек. Акцыю падтрымалі прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый і моладзь. Актыўны ўдзел у акцыі прынялі і працоўныя калектывы.
У прэс-службе адзначылі, што ў хуткім часе будуць падведзены вынікі конкурсу сярод школ. У кожнай вобласці будуць выбраны самая актыўная школа і самы актыўны клас, якія ўнеслі найбольшы ўклад у азеляненне краіны.