Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У гадавальніках Беларусі ў мінулым годзе вырасцілі больш як 400 млн саджанцаў. Аб гэтым расказаў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік на пашыраным пасяджэнні калегіі Мінлясгаса па выніках 2023 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Беларусі для вырошчвання стандартнага пасадачнага матэрыялу функцыянуе 79 пастаянных лясных гадавальнікаў агульнай плошчай больш як 1,34 тыс. га.
У час даклада Аляксандр Кулік адзначыў, што ў 2023 годзе ў гадавальніках вырашчана больш як 400 млн штук стандартнага пасадачнага матэрыялу, а таксама звыш 200 відаў і форм дрэўных раслін.
"Паводле падлікаў, у гэтым годзе нам спатрэбіцца больш як 170 млн раслін для правядзення лесакультурных работ. Гэта звычайная сасна, еўрапейская елка, павіслая бяроза, дуб звычайны. Лясгасы Беларусі ў цэлым забяспечаны пасадачным матэрыялам", - адзначыў міністр.
У мінулым годзе было вырашчана 33,6 млн штук стандартнага пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай (113,6 працэнта ад гадавога задання).
Міністр даручыў павялічыць інвестыцыі ў развіццё гадавальніцкай гаспадаркі, а ў лясгасах, дзе адсутнічаюць пастаянныя лясныя гадавальнікі, забяспечыць будаўніцтва цяпліц, размешчаных цэнтралізавана ў адным месцы, з замацаваннем за адным структурным падраздзяленнем лясгаса і спецыялістамі лясгаса.