Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Калі ў Беларусі завершацца веснавыя палявыя работы, расказаў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Лешык.
Як заявіў спецыяліст, сяўбу ранніх яравых у Беларусі плануецца завяршыць да 1 мая.
"Таксама да 9 мая пастаўлена задача завяршыць асноўную сяўбу тэхнічных культур, а менавіта лёну і цукровых буракоў. Пры гэтым сяўба асноўных сельскагаспадарчых культур, у прыватнасці кукурузы на сілас, будзе завершана да 25 мая. У асноўным працэс сяўбы стрымліваецца з-за пераўвільгатнення глебы", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мінсельгасхарча.
Паводле яго слоў, тэхнічная забяспечанасць сельскай гаспадаркі краіны ў гэтым годзе вышэйшая за ўзровень мінулага года. У сувязі з гэтым аграрыі могуць выканаць любыя віды і аб'ёмы работ ва ўзмоцненым рэжыме на працягу 10 дзён. "У нас аптымістычны настрой. Чакаем прасыхання глебы, каб максімальна выкласціся і завяршыць пасяўную", - падкрэсліў Мікалай Лешык.