Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Начальнік упраўлення гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Мельнікава ў час тэматычнай прэс-канферэнцыі расказала аб выніках работы гандлю ў навагодні і калядны перыяд, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Наталлі Мельнікавай, у перадсвяточныя і святочныя дні Раства і Новага года была арганізавана шырокамаштабная работа аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання. "Па ўзгадненні з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі былі прадоўжаны рэжымы работы 533 гандлёвых аб'ектаў і 353 аб'ектаў грамадскага харчавання. У навагоднія святы ў рэстаранах і кафэ ажыццяўлялася абслугоўванне карпаратываў, дзіцячых ранішнікаў і іншых мерапрыемстваў. Сярэдні кошт тэматычных мерапрыемстваў у навагоднюю ноч па краіне ў залежнасці ад фармату правядзення і месца склаў ад Br30 на чалавека", - расказала яна. Напярэдадні Новага года магазіны былі максімальна запоўнены шампанскім, пеністым віном, кандытарскімі вырабамі і навагоднімі падарункамі вытворчасці прадпрыемстваў канцэрна "Белдзяржхарчпрам".
Па ўсёй Беларусі прайшло 598 перадсвяточных і святочных калядных і навагодніх кірмашоў, што на 11 працэнтаў больш, чым запланавана, расказала начальнік упраўлення. Акрамя таго, працавала 1140 ёлачных базараў. Таксама праведзена больш за 17 тыс. мерапрыемстваў, накіраваных на стымуляванне спажывецкага попыту, што больш, чым запланавана, на 22 працэнты. "Акцыйныя мерапрыемствы прадаўжаюцца і сёння. У вялікіх універмагах пастаянна прапануюцца тавары на скідках", - дадала Наталля Мельнікава.