Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У першым паўгоддзі бягучага года ў Беларусі пабудавалі і ўвялі ў эксплуатацыю 335 км газаправодаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
За першае паўгоддзе газіфікавана прыродным газам звыш 5 тыс. кватэр і домаўладанняў. Газазабеспячальнымі арганізацыямі праведзена комплекснае прыборнае абследаванне 4,7 тыс. км падземных газаправодаў, заменена 179 адзінак абсталявання газаразмеркавальных пунктаў, адпрацаваўшых нарматыўны тэрмін службы, выканана карэкціроўка і аптымізацыя 38 схем газазабеспячэння.
Дзякуючы сістэме "Стоп-газ", далучэнне нядаўнапабудаваных газаправодаў ажыццяўляецца без парушэння рэжымаў газазабеспячэння і адключэння спажыўцоў, адзначылі ў Мінэнерга. "Для бесперапыннага кантролю работы аддаленага і тэрытарыяльна разгрупаванага тэхналагічнага абсталявання шырока прымяняюцца сучасныя сродкі тэлеметрыі", - дадалі ў прэс-службе.