Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Яўка грамадзян на рэспубліканскім рэферэндуме склала 78,61 працэнта ад агульнай колькасці ўключаных у спісы для галасавання, паведаміў старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік ЦВК нагадаў, што ў 20.00 у Беларусі завяршылася работа ўчастковых камісій па галасаванні на рэферэндуме. Былі адкрыты 5510 участкаў па галасаванні на рэферэндуме, у тым ліку 217 у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, што аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, і 12 у воінскіх часцях.
"Зладжаны механізм узаемадзеяння ўсіх зацікаўленых асоб у правядзенні рэферэндуму дазволіў правесці яго ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам без якіх-небудзь здарэнняў. Сёння кожны грамадзянін меў магчымасць прыйсці на ўчастак і прагаласаваць. На ўчасткі для галасавання прыбылі 78,61 працэнта грамадзян ад агульнай колькасці, уключаных у спісы для галасавання. Гэта аператыўная інфармацыя ад абласных і Мінскай гарадской камісіі на 20.00", - сказаў Ігар Карпенка.
У разрэзе абласцей: Брэсцкая вобласць - 78,89 працэнта, Віцебская - 81,12 працэнта, Гомельская - 81,74 працэнта, Гродзенская - 77,43 працэнта, Мінская - 79,46 працэнта, Магілёўская - 82,94 працэнта, Мінск - 71,37 працэнта.
"ЦВК дзякуе ўсім грамадзянам, якія прынялі ўдзел у рэспубліканскім рэферэндуме і праявілі сваю грамадзянскую пазіцыю. Асаблівыя словы ўдзячнасці я хачу адрасаваць членам камісій па рэферэндуме, прадстаўнікам праваахоўных органаў, ратавальнікам, урачам, якія забяспечвалі бяспеку ў час правядзення рэферэндуму", - адзначыў Ігар Карпенка.