Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Першы намеснік міністра працы і сацабароны Наталля Паўлючэнка падвяла вынікі ІІ Рэспубліканскага маладзёжнага кірмашу вакансій, які праходзіў у краіне з 22 па 26 красавіка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы другі год у краіне праводзім рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій. У гэтым годзе ён атрымаўся вельмі маштабным", - расказала Наталля Паўлючэнка.
Паводле яе слоў, за пяць дзён праведзена 280 кірмашоў вакансій. "Амаль 2,8 тыс. наймальнікаў прапанавалі каля 34 тыс. вакансій у розных сферах дзейнасці: паслуг, гандлю, грамадскага харчавання, прамысловасці, аховы здароўя, будаўніцтва", - адзначыла першы намеснік міністра.
"Усяго 46 тыс. маладых людзей сталі ўдзельнікамі такога маштабнага мерапрыемства, з іх кожны чацвёрты папярэдне дамовіўся аб далейшым працаўладкаванні. У мінулым годзе ўдзел прынялі больш за 28 тыс. юнакоў і дзяўчат", - дапоўніла Наталля Паўлючэнка.