Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Урад зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання ў 2020 годзе. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў нумар 54 ад 29 студзеня 2020 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.
У план увайшлі 27 законапраектаў у розных сферах. У прыватнасці, прадугледжана падрыхтоўка законапраектаў аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы, Банкаўскі кодэксы, Кодэкс аб нетрах і Кодэкс унутранага воднага транспарту.
Будуць падрыхтаваны законапраекты аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у законы аб занятасці, індывідуальным уліку ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, спажывецкай кааперацыі, рынку каштоўных папер, інвестыцыях і інш.
Пастанова прадугледжвае таксама падрыхтоўку законапраектаў "Аб валанцёрскай дзейнасці", "Аб ліцэнзаванні", "Аб самарэгулюемых арганізацыях", "Аб узносах у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь", "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання".
Таксама ў план уключана падрыхтоўка канцэпцый законапраектаў "Аб страхавой дзейнасці", "Аб аб'яднаннях наймальнікаў", "Аб доступе да інфармацыі аб дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі", "Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі".
Рэспубліканскім органам дзяржкіравання даручана забяспечыць своечасовую і якасную падрыхтоўку законапраектаў( іх канцэпцый), прадугледжаных планам, іх узгадненне з зацікаўленымі і прадстаўленне ва ўрад у вызначаныя тэрміны.