Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У Беларусі ў студзені-верасні ўведзена ў эксплуатацыю 2,75 млн кв.м жылля. Гэта на 5,7 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 32 тыс. кватэр.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1 млн 56,2 тыс. кв.м, або 38,4 працэнта ўсяго ўведзенага жылля.
З уведзенага жылля для чаргавікоў з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі пабудавана 798,5 тыс. кв.м.
У сельскіх населеных пунктах уведзена 845,6 тыс. кв.м, або 30,7 працэнта ўводу па краіне.