Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ўжо ў 72 раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на інтэрактыўнай карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.
Па стане на 8.30 13 красавіка забароны дзейнічаюць ужо ва ўсіх раёнах Гомельскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. У Мінскім рэгіёне гэта Дзяржынскі, Салігорскі, Стаўбцоўскі, Барысаўскі, Вілейскі, Валожынскі, Любанскі, Маладзечанскі, Пухавіцкі, Старадарожскі, Уздзенскі і Мінскі раёны. У Магілёўскай вобласці забарона дзейнічае ў Бабруйскім, Глускім, Горацкім, Кіраўскім, Мсціслаўскім і Магілёўскім раёнах.
Прычына ўвядзення часовых забарон - высокі клас пажарнай небяспекі. Стаіць сухое надвор'е, няма ападкаў, пажар узнікае ад самай малой іскры. Асноўнай прычынай пажараў па-ранейшаму застаецца чалавечы фактар. Людзі выпальваюць сухую расліннасць, у выніку парываў ветру агонь пераходзіць у лясны фонд, часта церпіць асабістая маёмасць насельніцтва. "Міністэрства лясной гаспадаркі нагадвае аб недапушчальнасці такіх дзеянняў", - падкрэслілі ў прэс-службе.
На сайце Мінлясгаса размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна ў аператыўным рэжыме прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясны фонд.