Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
З-за павышанай тэмпературы паветра на тэрыторыі Беларусі Міністэрства лясной гаспадаркі захоўвае абмежаванні і забароны на наведванне лясных масіваў для грамадзян. Паводле інфармацыі ведамства, у Беларусі забароны і абмежаванні ўведзены ў 70 раёнах, паведамляе БЕЛТА.
Паводле актуальнай інфармацыі, лясы Віцебскай вобласці дазволены для наведвання.
Абмежаванні і забароны захоўваюцца ў 21 раёне Гомельскай вобласці, 20 - Мінскай і ў 17 - Гродзенскай. Абмежаваны да наведвання лесу 11 раёнаў Брэсцкай вобласці, а таксама 1 у Магілёўскай.
Аператыўна прасачыць сітуацыю можна на сайце Мінлясгаса з дапамогай інтэрактыўнай карты. Гэта дапаможа пазбегнуць рызык для ляснога фонду і штрафных санкцый для парушальнікаў, у тым ліку тых, хто дзейнічае па няведанні.