Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў захоўваюцца ва ўсіх раёнах Беларусі. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.
Забароны на наведванне лясоў уведзены ва ўсіх раёнах Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей.
Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў чатырох раёнах Гродзенскай вобласці - Дзятлаўскім, Іўеўскім, Карэліцкім, Навагрудскім. У Мінскай вобласці аналагічныя меры працуюць у Барысаўскім, Валожынскім, Крупскім, Маладзечанскім, Мядзельскім, Смалявіцкім раёнах. Што датычыцца Віцебскай вобласці, то тут абмежаванні актуальныя для Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Гарадоцкага, Лепельскага, Мёрскага, Расонскага, Чашніцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў. У астатніх раёнах гэтых абласцей уведзены забароны.
У Міністэрстве лясной гаспадаркі настойліва рэкамендуюць устрымацца ад наведвання лясоў з-за высокага класа пажарнай небяспекі.