Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў зняты амаль ва ўсіх абласцях Беларусі. Гэта вынікае з інтэрактыўнай карты, размешчанай на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.
Па стане на раніцу 30 чэрвеня, абмежаванне на наведванне лясоў дзейнічае толькі ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Усе астатнія рэгіёны поўнасцю свабодны для перамяшчэння ў лясной мясцовасці.
З дапамогай інтэрактыўнай карты забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму даныя могуць мяняцца на працягу дня.