Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
28 чэрвеня 2019

Залік тэрміну службы ў страхавы пенсійны стаж падтрыманы большасцю дзяржорганаў

Залік тэрміну службы ў страхавы пенсійны стаж падтрыманы большасцю дзяржорганаў. Міністэрства абароны таксама працуе над прадастаўленнем іншых прэферэнцый тым, хто адслужыў у арміі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускім абаронным ведамстве.

"Прапанова Міністэрства абароны аб заліку тэрміну службы ў страхавы пенсійны стаж падтрымана большасцю дзяржаўных органаў. Нягледзячы на тое што асобныя органы дзяржаўнага кіравання пакуль не ўзгаднілі гэту норму, ваеннае ведамства абавязкова правядзе ў жыццё прапановы па павышэнні сацыяльнага статусу салдата", - адзначылі ў Мінабароны.

Комплекс мер па павышэнні статусу ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і службы ў рэзерве распрацаваны ў Мінабароны ў 2016 годзе. Ён паслядоўна рэалізуецца. Напрыклад, з пачатку гэтага года больш як у два разы павялічана грашовае забеспячэнне тэрміновай службы і рэзервістаў.

Мяркуецца, што ў студзені 2020-га ўступіць у сілу закон, згодна з якім першачарговае права на атрыманне месца ў інтэрнаце будзе прадастаўлена навучэнцам, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу або службу ў рэзерве, - тым, у каго ёсць рэкамендацыі воінскіх часцей.

Цяпер разглядаецца пытанне аб прадастаўленні льгот і пры працаўладкаванні. Напрыклад, гэта датычыцца захавання права вярнуцца на ранейшае месца работы на працягу трох месяцаў з дня заканчэння ваеннай службы.

"Рэалізуецца прапанова аб ільготах пры паступленні на дзяржслужбу менавіта для тых, хто адслужыў у арміі. Гэта норма ўжо ўнесена ў законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы". У ім жа ёсць норма аб замацаванні права выпускнікоў устаноў вышэйшай і іншай адукацыі на вызваленне ад пакрыцця сродкаў, затрачаных дзяржавай на іх падрыхтоўку пры добраахвотным паступленні на службу па кантракце", - падкрэслілі ў Мінабароны.

Што датычыцца адукацыі, ужо атрымала падтрымку прадастаўленне пераважнага права на залічэнне ў ВНУ і ССНУ тых, хто адслужыў. Плануецца, што маладыя людзі з вопытам армейскай службы змогуць бясплатна вучыцца за кошт дзяржавы на падрыхтоўчых аддзяленнях ВНУ.

Новости Беларуси (БЕЛТА)