Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
12 сакавіка 2021

Зацверджана крэдытнае пагадненне Беларусі з Фондам ОПЕК аб пазыцы на $20 млн для патрэб аховы здароўя

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка падпісаў указ нумар 89, якім зацверджана крэдытнае пагадненне паміж Беларуссю і Фондам міжнароднага развіцця ОПЕК (праграма неадкладнай дапамогі ў сферы дзяржаўнай аховы здароўя), падпісанае 24 снежня 2020 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Пагадненне прадугледжвае прадастаўленне Беларусі пазыкі ў суме $20 млн для фінансавання мерапрыемстваў у галіне аховы здароўя, звязаных з COVID-19.

БелТА