Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
12 верасня 2023

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў студзені-ліпені вырас на 13,4 працэнта да $53,8 млрд

У Беларусі захоўваецца тэндэнцыя павелічэння знешнегандлёвага абароту тавараў і паслуг. У студзені-ліпені 2023 года ён вырас на 13,4 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да $53,8 млрд. Адпаведныя статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Экспарт тавараў і паслуг за названы перыяд вырас на 6,4 працэнта, імпарт - на 21,4 працэнта. Сальда знешняга гандлю склалася адмоўным у памеры $100,3 млн.

Паказчыкі імпарту тавараў і паслуг растуць апераджальнымі тэмпамі ў сувязі з аднаўленчай дынамікай эканамічнага росту на фоне нізкіх аб'ёмаў імпарту ў сярэдзіне 2022 года, адзначылі ў Нацбанку. Пры гэтым тэмпы росту імпарту істотна запавольваюцца. Так, калі ў сакавіку 2023 года аб'ём імпарту тавараў і паслуг павялічыўся на 49,1 працэнта да сакавіка 2022 года, то ўжо ў ліпені бягучага года прырост склаў 16,8 працэнта да ліпеня мінулага года.

Сальда знешняга гандлю паслугамі ў студзені-ліпені 2023 года заставалася дадатным, склаўшы $1,6 млрд. Пры гэтым экспарт паслуг склаў $4,9 млрд, імпарт - $3,3 млрд.

БелТА