Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
8 лютага 2024

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 лютага склалі $8,093 млрд

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лютага 2024 года, паводле папярэдніх даных, склалі $8,093 млрд у эквіваленце. Адпаведныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

За студзень 2024 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на $33,9 млн (на 0,4 працэнта) пасля зніжэння ў снежні 2023 года на $128,2 млн (на 1,55 працэнта).

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб’ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 лютага бягучага года склаў $3,150 млрд, знізіўшыся за снежань на $7 млн (на 0,2 працэнта), аб’ём манетарнага золата - $3,563 млрд, зменшыўшыся на $18,7 млн (на 0,5 працэнта).

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб’ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2024 года павінен скласці не менш за $6 млрд.

БелТА