Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 мая 2024 года, паводле папярэдніх даных, склалі $8,4415 млрд у эквіваленце. Адпаведныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
За красавік 2024 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $89 млн (1,06 працэнта) пасля росту ў сакавіку 2024 года на $133,9 млн (на 1,6 працэнта).
Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 мая бягучага года склаў $3,0707 млрд, зменшыўшыся за красавік на $67,8 млн (на 2,16 працэнта), аб'ём манетарнага золата - $4,0038 млрд, павялічыўшыся на $160 млн (на 4,16 працэнта).
Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2024 года павінен скласці не менш як $6 млрд.