Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 жніўня, паводле папярэдніх даных, склалі $8 857,5 млн (у эквіваленце), паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
За ліпень золатавалютныя рэзервы выраслі на $61,8 млн (на 0,7 працэнта) пасля росту ў чэрвені на $916,4 млн (на 11,63 працэнта).
Рост узроўню золатавалютных рэзерваў у ліпені ў асноўным абумоўлены павелічэннем кошту манетарнага золата, а таксама паступленнем замежнай валюты ў бюджэт.
У ліпені 2020 года ўрадам і Нацыянальным банкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму амаль $422 млн.
Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за $7,3 млрд.