Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У 2024 годзе ў краіне зацверджана звыш 660 дзяржаўных стандартаў, у тым ліку міждзяржаўных і нацыянальных, у лёгкай і хімічнай прамысловасці, электратэхніцы і радыёэлектроніцы, машынабудаванні, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, расказала старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Павышэнне бяспекі, якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі і паслуг у першую чаргу забяспечваецца работай па развіцці базы дзяржаўных стандартаў. Фонд гэтых дакументаў, дзеючых сёння ў Беларусі, налічвае каля 32 тыс. адзінак", - заўважыла кіраўнік Дзяржстандарту.
З улікам прыярытэтнасці экспартных рынкаў 82 працэнты з гэтай колькасці - міждзяржаўныя стандарты (ДАСТ), што забяспечвае безбар'ерны гандаль на постсавецкай прасторы і ў рамках ЕАЭС.
Алена Маргунова таксама звярнула ўвагу, што ўзровень гарманізацыі з міжнароднымі патрабаваннямі зацверджаных у рэспубліцы ў бягучым годзе больш як 660 дзяржаўных стандартаў перасягнуў 60 працэнтаў, што садзейнічае прымяненню прызнаных у свеце тэхнічных рашэнняў, устараненню тэхнічных бар'ераў, росту экспартных магчымасцей.
"Пры папаўненні фонду новымі распрацоўкамі і актуалізацыі дзеючых улічваюцца запатрабаванні нацыянальнай эканомікі, сацыяльнай сферы, аналізуюцца напрамкі развіцця на міжнародным узроўні", - рэзюмавала старшыня камітэта.
Штогод у другі чацвер лістапада адзначаецца Сусветны дзень якасці, падкрэсліваючы важнасць пытанняў якасці і яе ўдасканалення для ўстойлівага развіцця эканомікі і грамадства. У 2024 годзе гэта свята адзначаецца 14 лістапада і ў нашай краіне праводзіцца пад дэвізам "Якасць ва ўсім - залог канкурэнтаздольнасці прадукцыі і працвітання дзяржавы".