Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Голубаў сад»
Адрас: 211800, г. Глыбокае, вул. Маскоўская, 8
Тэлефон/факс: (802156) 5-00-79
Рэжым працы: панядзелак – пятніца з 8.00 да 17.00
Абедзенны перапынак: 13.00-14.00
Дзяржаўная прыродаахоўная установа (ДПУ) «Голубаў сад» створана ў 2006 годзе на базе гідралагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «Доўгае» для аховы ўнікальнага прыроднага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючыхраслін самога возера і яго берагавой паласы.
Возера Доўгае з 16 жніўня 1979 года з’яўляецца дзяржаўным гідралагічным заказнікам «Доўгае», арганізаваным па прапанове навукоўцаў і спецыялістаў Белдзяржуніверсітэта на падставе пастановы Савета Міністраў Беларускай ССР № 252 ад 16 жніўня 1979 года “Аб стварэнні дзяржаўных заказнікаў на тарфяных радовішчах і азёрах Рэспублікі”.
У мэтах рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях” пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 г. № 1833 “Аб рэспубліканскіх заказніках” возера Доўгае Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці абвешчана рэспубліканскім гідралагічным заказнікам «Доўгае».
Заказнік з’яўляецца перспектыўным аб’ектам развіцця экатурызму ў Рэспубліцы Беларусь. На тэрыторыі заказніка маюцца абсталяваныя месцы для купання, адпачынку і рыбнай лоўлі, стаянкі аўтамабільнага транспарту. Для аматараў «дзікага» турызму прадастаўляюцца ўсе неабходныя паслугі.
Насычанае помнікамі прыроды і гісторыі месца вельмі прывабнае для аматараў прыроды і гісторыі.
ДПУ «Голубоў сад» прадстаўляе наступныя турыстычныя маршруты:
– пешы «Азерная краіна ў цэнтры Еўропы» (15 км);
– веласіпедны «Легенды беларускага Байкала» (55 км);
– конны «Партызанскімі сцежкамі» (20 км);
– водны «Па Шошы» (49 км).