Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Установа адукацыі
“Глыбоцкі дзяржаўны каледж”
211793, г. Глыбокае, вул. Камсамольская, 33
Прыёмная –тэл. 8 (02156) 5 01 80
Электронны адрас:glicey@vitebsk.by
Інтэрнэт-сайт установы адукацыі: http://glubgk.edu.by/
Дырэктар – Любоза Васілій Аляксандравіч
тэл. 8 (02156) 5 01 81
Асабісты прыём
Трэцяя серада месяца: с 8.00 до 14.00
Намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце
Атрахімёнак Сяргей Васільевіч
тэл. 8 (02156) 5 01 83
Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Кухта Галіна Анатольеўна
тэл. 8 (02156) 5 01 83
Установа адукацыі “Глыбоцкі дзяржаўны каледж” займаецца падрыхтоўкай рабочых кадраў для галін сельскай гаспадаркі, транспарту, грамадскага харчавання, гандлю, прадпрыемстваў і арганізацый па кваліфікацыях: слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання, слесар па рамонце аўтамабіляў, вадзіцель аўтамабіля катэгорыі «С», трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці, электразваршчык, слесар па рамонце аўтамабіляў, муляр, дарожны рабочы, кухар, машыніст экскаватара, швачка, прадавец, сацыяльны работнік.
З верасня 2023 года каледж рыхтуе спецыялістаў па кваліфікацыі “Арганізатар вытворчасці” (узровень ССА).
Каледжам прадастаўляюцца адукацыйныя паслугі для дарослага насельніцтва.
Арганізавана прафесійнае навучанне для вучняў 10-11 класаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю ў агульнаадукацыйных установах.
На 01.09.2023 года ва ўстанове адукацыі “Глыбоцкі дзяржаўны каледж” навучаецца 317 навучэнцаў. Адукацыйны працэс забяспечваюць 42 педагагічных работніка, 76% маюць першую і вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыі. Матэрыяльная база ўключае 27 навучальных кабінетаў, 2 камп’ютарных класа, 4 майстэрні, 7 лабараторый, спартыўную залу, стадыён, бібліятэку, актавую залу, трактарадром, аўтадром, сталовую, інтэрнат, вучэбную гаспадарку, пункт аховы здароўя. Для навучэнцаў арганізавана занятасць у вольны ад вучобы час у 7 аб’яднаннях па інтарэсах: “Настольны тэніс”, “Валейбол”, “Агульная фізічная падрыхтоўка”, “Гурман”, “Мода з камода”, “Канструктар”, “Лідар”.
Наибольш значныя дасягненні за 2022/2023 навучальны год:
абласны этап рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнцаў і студэнцкай моладзі “АРТ-вакацыі – 2023”: дыплом 2 ступені ў намінацыі “Ансамбль сучаснай харэаграфіі” (кіраўнік – Карніловіч Н.А.), дыплом 2 ступені (абласны этап) у намінацыі “Літаратурна-музычная кампазіцыя” (кіраўнік – Карніловіч Н.А.);
абласны этап рэспубліканскага конкурсу інфармацыйна-метадычных распрацовак культурна-дасугавых мерапрыемстваў для навучэнцаў “КРЭОН”: дыплом 3 ступені (аўтары: Богук А.А., Аніськова М.І.);
абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон”: дыплом 3 ступені ў намінацыі “Буклет” (навучэнец 2 курса Шыпко Даніла, кіраўнік – Карніловіч Н.А.);
удзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Прафесійная адукацыя: першы крок у навуку”: сертыфікат удзельнікаў (навучэнцы 3 курса Бортнік Андрэй, Мурзіч Дзмітрый, кіраўнікі: Будзько А.І., Богук А.А.).