Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Панарама
Панарама
Галоўная / Рэгіён

Рэгіён

Глыбоцкі раён адзін з найбольш індустрыяльна развітых раёнаў Віцебскай вобласці. Ён утвораны 15 студзеня 1940 года, размешчаны ў паўночна - заходняй частцы Беларусі .

Агульная плошча раёна – каля 176 тысячаў гектар. 54 % плошчы раёна займаюць сельскагаспадарчыя ўгоддзі , ралля – каля 30%. Зямлі дзяржаўнага ляснога фонду складаюць 26 % , балоты – 6% , на тэрыторыі раёна працякае 27 рэк і раўчукоў, знаходзіцца 106 азёр . Па дадзеных спецыялістаў « Белкосмасаэрагеадэзія » , у Глыбоцкім раёне каля возера Шо , знаходзіцца геаграфічны цэнтр Еўропы.

Адміністрацыйна раён падзелены на 13 сельсаветаў .