Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
27 октября 2023

Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна накіравала віншаванні да дня аўтамабіліста і дарожніка

Паважаныя работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарта і дарожнай гаспадаркі Глыбоцкага раёна! 

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка.

Прафесія аўтамабіліста і дарожніка – асаблівая, з уласцівай ёй рамантыкай, характарам і традыцыямі. Але, перш за ўсё, гэта напружаная праца, якая патрабуе фізічнай і эмацыйнай самааддачы.

На аўтатранспарт ускладзены асноўны аб’ём пасажырскіх перавозак, аўтамабілямі перавозіцца і значная доля грузаў. Таму ад зладжанай і безаварыйнай работы вадзіцеляў, дыспетчараў, інжынераў, рамонтных работнікаў залежыць функцыянаванне ўсіх сфер жыццядзейнасці нашага раёна і ўсёй краіны.

У гэты дзень выказваем удзячнасць усім, хто ажыццяўляе аўтаперавозкі, утрымлівае, рамантуе, будуе дарогі і масты. Асаблівую ўдзячнасць выказваем ветэранам аўтамабільнага і дарожнага транспарта, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, і тым, хто працягвае працаваць, каб перадаваць свой каштоўны жыццёвы і прафесійны вопыт моладзі.

Жадаем усім работнікам галіны моцнага здароўя, паспяховай і безаварыйнай працы, новых прафесійных дасягненняў, невычэрпнай энергіі, шчасця. Няхай у вашых сем’ях пануюць мір, дабрабыт, каханне.

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт,

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.

 

К списку новостей