Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
4 августа 2023

Кіраўніцтва раёна павіншавала чыгуначнікаў і ветэранаў галіны Глыбоцкага раёна са святам

Паважаныя чыгуначнікі і ветэраны галіны Глыбоцкага раёна!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём чыгуначніка!

Чыгуначны транспарт уносіць значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашай краіны і рэгіёна, забяспечваючы камфортныя і бяспечныя ўмовы для падарожжа пасажыраў, а таксама аператыўныя і надзейныя грузаперавозкі.

Сёння цяжка сабе ўявіць галіну эканомікі, галіну прамысловасці, якая магла б развівацца і выконваць свае задачы, не звяртаючыся да паслуг чыгуначнага транспарта.

Выказваем словы ўдзячнасці і падзякі ветэранам галіны, многія з якіх па-ранейшаму ў страі і перадаюць свае веды моладзі. Упэўнены, што вопыт і традыцыі, назапашаныя пакаленнямі нашых чыгуначнікаў, дазволяць паспяхова вырашыць усе пастаўленыя перад вамі задачы.

Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, поспехаў у працы, дабрабыту вам і вашым блізкім, шчаслівай дарогі і як мага больш задаволеных пасажыраў!

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў

К списку новостей