Кіраўніцтва раёна павіншавала медыцынскіх работнікаў і ветэранаў галіны Глыбоччыны з прафесійным святам. Паважаныя медыцынскія работнікі і ветэраны галіны Глыбоччыны!
![](https://glubokoe.vitebsk-region.gov.by/images/storage/news/000268_341048.jpg)
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпуатаў віншуем вас з Днём медыцынскіх работнікаў.
Даючы клятву вернасці прафесіі, вы ўзялі на сябе адказнасць за лёсы людзей, за жыццё і здароўе кожнага пацыента. Гэта высакародны і смелы выбар. Вас заўсёды адрознівае высокая адказнасць, прафесіяналізм, гатоўнасць у любую хвіліну прыйсці на дапамогу чалавеку.
Са свайго боку органы ўлады робяць усё неабходнае, каб медыцынскія ўстановы мелі сучаснае аблічча, былі абсталяваны добрай тэхнікай і апаратурай. У ахове здароўя раёна дасягнута нямала: рэалізуецца дзяржаўная сацыяльна арыентаваная палітыка, якая прадугледжвае забеспячэнне грамадзян даступнай і высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогай. Дзякуючы вашай працы ахова здароўя Глыбоччыны ўпэўнена ступае наперад.
Але ў клопаце аб пацыентах заклікаем вас не забываць і пра ўласнае здароўе, у чарадзе спраў знаходзіць час для адпачынку і спорту, даючы прыклад здаровага ладу жыцця. Памятаеце, зладжаная праца сістэмы аховы здароўя залежыць ад кожнага з вас!
Моцнага здароўя вам і вашым блізкім, радасці, поспехаў, росквіту і міру! Няхай кожны дзень прыносіць новыя поспехі і натхненне, а мэты робяцца рэальнасцю! Дзякуй вам за вашу працу!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў