Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
3 декабря 2021

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў юрыдычнай сферы дзейнасці Глыбоччыны з прафесійным святам

Паважаныя работнікі і ветэраны юрыдычнай сферы дзейнасці Глыбоччыны!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днёмюрыста.

Ваша прафесійная дзейнасць напраўлена на ўмацаванне асноў прававой дзяржавы, стварэнне стабільнага механізму рэалізацыі нормаў права, забеспячэнне законнасці і сацыяльнай справядлівасці. Менавіта ад вашай эфектыўнай працы і самааддачы залежыць абарона законных інтарэсаў і свабод жыхароў нашага раёна.

Ад усёй душы жадаем, каб праца прыносіла вам задавальненне і дарыла ўнутраны спакой. Хай ніякія цяжкасці і перашкоды не перасіляць вашу нястомную волю да перамогі, а кожная новая справа заўседы заканчваецца поспехам! Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, і ажыццяўлення нават самых грандыёзных планаў.

 

З павагай,

Старшыня Глыбоцкага

раённага выканаўчага камітэта                        А.М.Шубскі

 

Старшыня Глыбоцкага

раённага Савета дэпутатаў                               В.М.Цяліца

К списку новостей