Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
1 декабря 2023

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Глыбоцкім раёне са святам

Паважаныя работнікі і ветэраны прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Глыбоцкім раёне!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём страхавых работнікаў!

Ажыццяўляючы віды дзейнасці ў сферы страхавой справы, вы выконваеце важную ролю ў жыцці грамадства – надзейна забяспечваеце абарону маёмасных інтарэсаў жыхароў Глыбоччыны, арганізацый і ўстаноў раёна, аказваеце своечасовую дапамогу падчас непрадказальных здарэнняў прыроднага характару.

Веды, вопыт і высокі прафесіяналізм – вось тыя якасці, якія дазваляюць вам з годнасцю выконваць ускладзеныя на вас абавязкі, а ваша выніковая праца садзейнічае і будзе садзейнічаць надалей паспяховаму вырашэнню сацыяльна-эканамічных задач дзеля дабрабыту нашага Глыбоцкага раёна і роднай Беларусі.

         Жадаем вам моцнага здароўя, фінансавай стабільнасці, далейшага росквіту і новых поспехаў у развіцці страхавой справы!

 

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.


К списку новостей