Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
24 марта 2023

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Глыбоцкага раёна са святам

Паважаныя работнікі і ветэраны сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Глыбоцкага раёна! 

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам.

Ваша карпатлівая праца мае вялікае значэнне для грамадства. Ад прафесіяналізму, адказнасці, уважлівага стаўлення да сваёй справы кожнага з вас залежыць штодзённы камфорт жыхароў і гасцей нашага раёна. Праца ў сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі патрабуе вялікіх практычных ведаў, адказнасці, самааддачы, цярпення і ўмення працаваць з людзьмі. Вы нязменна праяўляеце аператыўнасць і прафесіяналізм, своечасова рэагуючы на няштатныя сітуацыі.

Асаблівая ўдзячнасць ветэранам камунальнай працы і сферы бытавога абслугоўвання. Ваш вопыт і адданасць прафесіі выклікаюць захапленне і павагу.

Жадаем усім вам далейшых прафесійных поспехаў, моцнага здароўя, бадзёрасці, невычэрпнай энергіі, міру, шчасця і сямейнага дабрабыту! 

З павагай,

Старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта

Старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў


К списку новостей