Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
7 мая 2024

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў сувязі Глыбоччыны са святам

Паважаныя работнікі і ветэраны сувязі Глыбоччыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі!

Вашы прагрэсіўныя падыходы да вытворчасці і прасоўвання нацыянальнага інфармацыйнага прадукту дазваляюць нам заўсёды быць у цэнтры падзей і адчуваць рытм жыцця.

Дзякуючы высокай кваліфікацыі і духу наватарства спецыялістаў сферы тэлекамунікацый і сувязі ў рэспубліцы і раёне створаны ўмовы для эфектыўнага развіцця лічбавага асяроддзя на ўзроўні лепшых сусветных стандартаў.

Выказваем удзячнасць усім работнікам і ветэранам галіны за адказную працу, ініцыятыву, прафесіяналізм і адданасць роднай Беларусі і Глыбоччыне.

Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту і новых творчых ідэй.

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў


К списку новостей