Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
3 марта 2023

Кіраўніцтва раёна павіншавала супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў Глыбоцкага раёна з Днём міліцыі

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў Глыбоцкага раёна!

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуе вас з прафесійным святам – Днём міліцыі.

Гэты дзень – выдатная нагода выказаць захапленне самаадданай працай супрацоўнікаў міліцыі, якія прысвяцілі сваё жыццё забеспячэнню бяспекі грамадзян.

Свята сімвалізуе павагу да лепшых традыцый служэння народу і краіне, якія закладваліся многімі пакаленнямі супрацоўнікаў МУС. Вы смелыя і адважныя людзі, сапраўдныя прафесіяналы і мы па праву ганарымся вамі.

Дзякуючы вашай бездакорнай службе ў грамадстве забяспечаны стабільнасць і згода, якія з'яўляюцца залогам росквіту нашай краіны. Упэўненасць грамадзян у сваёй бяспецы – самая высокая ацэнка работы супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Асаблівыя словы падзякі ветэранам – людзям, якія самааддана служылі Айчыне. Сёння ўжо новае пакаленне супрацоўнікаў забяспечвае правапарадак у краіне і працягвае вашу справу, упісваючы новыя слаўныя старонкі ў гісторыю Глыбоччыны і Беларусі.

Шчыра жадаем усім супрацоўнікам і ветэранам моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў у службе. Міру і дабра вам, вашым родным і блізкім!

 

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў

 


К списку новостей