26 июня 2023
Кіраўніцтва раёна павіншавала супрацоўнікаў і ветэранаў пракуратуры Глыбоцкага раёна з прафесійным святам
![](https://glubokoe.vitebsk-region.gov.by/images/storage/news/000268_413266.jpg)
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны пракуратуры Глыбоцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём работнікаў пракуратуры!
Вы стаіце на варце Закона, сумленна і бескарысліва служыце краіне. Дзякуючы вам спынена мноства фактаў парушэння заканадаўства ў розных сферах.
Ваш прафесіяналізм і высокія маральныя якасці ўмацоўваюць веру людзей у верхавенства Закону і справядлівасці.Сёння ад вашай настойлівасці, паслядоўнасці, дакладнай і зладжанай працы шмат у чым залежыць надзейная абарона правоў і свабод грамадзян, інтарэсаў дзяржавы, эфектыўнасць барацьбы са злачыннасцю і карупцыяй.Вы заўсёды прытрымліваецеся духу і літары Закона, адказна абараняеце дзяржаўныя інтарэсы і беражліва захоўваеце традыцыі старэйшага пакалення пракурорскіх работнікаў.
Упэўненыя, што і надалей вы з гонарам будзеце выконваць свой службовы і грамадзянскі абавязак, а ваша дзейнасць будзе накіравана на абарону інтарэсаў дзяржавы і кожнага жыхара Глыбоцкага раёна.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў