Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
3 мая 2024

Кіраўніцтва раёна павіншавала супрацоўнікаў і ветэранаў рэдакцыі раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» і ўнітарнага прадпрыемства «Глыбоцкая друкарня» з Днём друку

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны рэдакцыі раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» і ўнітарнага прадпрыемства «Глыбоцкая друкарня»! 

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём друку!

Гэтае свята аб’ядноўвае тысячы захопленых і творчых майстроў друкаванага слова – прадаўжальнікаў нацыянальных традыцый журналістыкі.

Прыгажосцю мовы і сілай таленту ў сучасным патоку падзей і фактаў вы дапамагаеце выдзеліць галоўнае, зноў і зноў адкрываючы людзям свет інфармацыі, аналітыкі, даведачнай і мастацкай літаратуры, у якім адлюстроўваецца мудрасць пакаленняў. Кожная ваша публікацыя або выдавецкі праект уносяць свой уклад у развіццё грамадства, умацаванне дзяржаўнасці і маральных арыенціраў.

Велізарную ролю ў аператыўным і якасным увасабленні вынікаў журналісцкай працы іграюць работнікі паліграфічных прадпрыемстваў.

Дзякуем работнікам і ветэранам галіны за адданасць прафесіі, прынцыповую грамадзянскую пазіцыю, адкрытасць і аб’ектыўнасць.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, натхнення і новых працоўных поспехаў.

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў


К списку новостей