Кіраўніцтва раёна павіншавала ваеннаслужачых і ветэранаў вайсковай часці 5524 са 105-й гадавінай утварэння ўнутраных войскаў
Паважаныя ваеннаслужачыя і ветэраны вайсковай часці 5524!
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуе вас са 105-й гадавінай утварэння ўнутраных войскаў!
Унутраныя войскі – гэта высокапрафесійная ваенная арганізацыя, здольная ў поўнай меры вырашаць унікальныя па складанасці службова-баявыя задачы, забяспечыць правапарадак у краіне, мірную працу і спакой грамадзян.
Дзякуючы вашай нялёгкай і вельмі адказнай службе сёння ў Беларусі захоўваецца высокі ўзровень грамадскага парадку. Пры гэтым вы нязменна з'яўляецеся сапраўднымі патрыётамі, прыкладам сапраўднай мужнасці, стойкасці, вернасці прысязе. Перакананыя, так будзе і надалей.
Асаблівая ўдзячнасць ветэранам унутраных войскаў за доблеснае служэнне Айчыне і ўклад у фарміраванне традыцый самаадданасці і вернасці абранай прафесіі.
Жадаем усім ваеннаслужачым і ветэранам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў у высакароднай справе служэння роднай Беларусі.
З павагай,
Старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта
Старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў