Кіраўніцтва раёна павіншавала з Міжнародным днём абароны дзяцей
![](https://glubokoe.vitebsk-region.gov.by/images/storage/news/000268_234419.jpg)
Дарагія землякі!
Сардэчна віншуем вас з Міжнародным днём абароны дзяцей!
Гэтае светлае, добрае свята нагадвае нам пра тое, што дзеці – нашагалоўнаебагацце, наш гонар і наша будучыня. І ад нас, дарослых, залежыць, якімі яны стануць і ў якой краіне будуць жыць.
У Глыбоцкім раёне пражывае 6 529 дзяцей і падлеткаў, і мы імкнёмся ствараць усе ўмовы для іх гарманічнага развіцця.
Дзяцінства – гэта дзіўная пара, калі свет напоўнены яркімі фарбамі і адкрыццямі і здаецца, што няма нічога немагчымага. У той жа час дзяцінства – найважнейшы этап у жыцці кожнага чалавека, калі фарміруецца характар, звычкі і каштоўнасці. Менавіта мы, дарослыя, павінны зрабіць усё, што ад нас залежыць, каб дзяцінства было чароўным, і нашы дзеці раслі здаровымі, іўсебакова развітымі.
Паважаныя бацькі, выхавальнікі, настаўнікіі ўсе тыя, хто прысвяціў сваё жыццё рабоце з падрастаючым пакаленнем! Беражыце дзяцей, абараняйце іх. Няхай у вашых дамах заўсёды пануе паразуменне, давер і згода.
А вам, дарагія рабяты, добра адпачнуць на канікулах, яркіх летніх уражанняў і выканання самых запаветных жаданняў!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў