Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
29 марта 2024

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоччыны, якіяадзначаюць Вялікдзень 31 сакавіка, са святам

Паважаныя жыхары Глыбоччыны, якіяадзначаюць Вялікдзень 31 сакавіка!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў сардэчна віншуем вас са светлым святам Вялікадня!

Уваскрасенне Хрыстова з’яўляецца для ўсяго хрысціянскага свету галоўным сімвалам сапраўднай ахвярнасці і ўсёдаравальнай любові. Вялікдзень пабуджае вернікаў задумацца над сэнсам чалавечага быцця, адчуць дачыненне да вечных каштоўнасцей, заснаваных на дабрыні, міласэрднасці і спагадзе.

У гэтыя светлыя вясновыя дні кожны імкнецца акружыць клопатам родных і блізкіх, падзяліцца з імі радасцю свята, падарыць цяпло душэўных зносін. Вялікдзень аб’ядноўвае людзей, натхняе на стваральную працу і новыя здзяйсненні.

Няхай урачыстасць Уваскрасення Хрыстова напаўняе нашы сэрцы верай і надзеяй, а нашы дамы любоўю і паразуменнем.

Ад усёй душы жадаем усім вернікам моцнага здароўя, поспехаў, здзяйснення самых запаветных жаданняў.

 

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў

К списку новостей