Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
7 апреля 2023

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоччыны, якія адзначаюць Вялікдзень 9 красавіка са святам

Паважаныя жыхары Глыбоччыны, якія адзначаюць Вялікдзень 9 красавіка!

Прыміце шчырыя віншаванні са святамУваскрасення Хрыста!

Гэтае вялікае свята, якое ўвасабляе перамогу жыцця над смерцю і напаўняе нашы сэрцы радасцю і дабрынёй, умацоўвае ў грамадстве вечныя каштоўнасці: любоў і згоду, міласэрнасць і клопат пра блізкіх.

Святкаванне Вялікадня спрыяе яднанню людзей, іх духоўнаму ўздыму і імкненню да ідэалаў дабра і гуманізму, захаванню хрысціянскіх традыцый, умацаванню маральнасці, міру і згоды.

Уваскрасенне Хрыста з'яўляецца ўсенародным святам, сімвалізуючым вясну і надзею, заклікае рабіць карысныя справы, клапаціцца пра родных і блізкіх, дарыць цяпло душэўных адносін. Вялікдзень аб'ядноўвае людзей, натхняе на стваральную працу і новыя здзяйсненні на карысць сваёй Радзімы.

У гэтае светлае і добрае свята ад усёй душы жадаем вам, дарагія жыхары Глыбоччыны, каб у сям'і ўсе былі здаровыя, каб побач заўсёды былі верныя і добрыя сябры, каб у справах чакаў поспех, а жыццё было поўнае шчасця, надзеі і любові.

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў


К списку новостей