Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
2 апреля 2024

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў  Глыбоччыны з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Паважаныя жыхары Глыбоччыны!

Шчыра віншуем вас з Дзяржаўным святам – Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Для нашых брацкіх народаў гэта важная падзея, якая аб'ядноўвае жыхароў Беларусі і Расіі ў адну вялікую, моцную сям'ю.

Беларусы і расіяне шануюць шматвяковыя традыцыі добрасуседства, беражліва захоўваюць іх, перадаючы з пакалення ў пакаленне. Адзіныя культурныя і духоўныя каштоўнасці, развіццё эканамічных і гандлёвых сувязяў складаюць надзейную аснову для далейшага ўмацавання партнёрства.

Мінулыя гады даказалі правільнасць абранага шляху – будаваць агульны дом на аснове ўзаемнай павагі, раўнапраўя, забеспячэння нацыянальных і грамадзянскіх інтарэсаў. Народы нашых краін былі і застаюцца разам, нягледзячы на перашкоды, якія ўзводзяцца на жыццёвым шляху.

Жадаем усім здароўя, шчасця, дабра і працвітання. Няхай у нашым брацкім Саюзе заўсёды пануюць мір, згода і ўзаемны давер!

З павагай,

Старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта

Старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў

К списку новостей