Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
4 октября 2024

Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў сістэмы адукацыі Глыбоччыны са святам

Паважаныя работнікі і ветэраны сістэмы адукацыі Глыбоччыны!

 

          Ад імя кіраўніцтва раёна сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!

          Ваша прафесія – самая важная, самая патрэбная, яна асветлена найгалоўнейшай каштоўнасцю – клопатам пра будучых грамадзян Рэспублікі Беларусь. На вас ускладзена асаблівая адказнасць – навучыць і выхаваць, напоўніць жыццёвы шлях маладых людзей сэнсам, даць ім магчымасць стаць паспяховымі, культурнымі, запатрабаванымі і карыснымі грамадству. Менавіта ад вашага педагагічнага майстэрства і цеплыні сэрцаў залежыць, якое будучае мы пабудуем.

          Выказваем вам шчырую ўдзячнасць за нястомную высакародную працу, невычэрпную энергію, мудрасць, адданасць прафесіі і педагагічны талент. Вялікі дзякуй ветэранам педагагічнай працы за прыклад працавітасці, за значны ўклад у стварэнне раённай сістэмы адукацыі. 

          Жадаем вам, паважаныя, здароўя, стабільнасці ў жыцці, творчых поспехаў, натхнення, павагі калег, вучняў, выхаванцаў і іх бацькоў, нязгаснага жадання несці веды дзецям і самім спасцігаць новае. Няхай усведамленне важнасці і неабходнасці вашай працы для развіцця грамадства дадае сіл у выкананні высакароднай справы.

 

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт,

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў


К списку новостей