Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
15 февраля 2024

Кіраўніцтва раёна павіншавала воінаў-інтэрнацыяналістаў, членаў сем'яў загінуўшыхз 35-й гадавінай вываду савецкіх войскаў з Афганістана і з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, члены сем'яў загінуўшых!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з нагоды 35-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана і з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Войны пакідаюць незабыўны след у лёсах краіны і людзей. Тыя, хто пабываў у пекле афганскай вайны, у любым гарачым пункце, як ніхто іншы разумеюць каштоўнасць чалавечага жыцця. І наш абавязак памятаць і шанаваць памяць аб загінулых і не забываць пра жывых воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Няхай подзвігі гэтых людзей паслужаць усім прыкладам самаадданасці, сапраўднай мужнасці і адданасці абавязку, прысязе і Радзіме.

Паважаныя ветэраны! Ваш баявы, грамадзянскі, жыццёвы вопыт незаменны ў патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення Глыбоччыны. Вы добра разумееце важнасць захавання міру, згоды і сяброўства паміж краінамі.

Ад усёй душы жадаем воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам усіх войн і ўзброеных канфліктаў, іх родным і блізкім шчасця, удачы, здароўя і мірнага неба над галавой!

 

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт   

Глыбоцкі раённыСавет дэпутатаў


К списку новостей