Паважаныя ветэраны, жыхары Глыбоччыны!Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з вялікім святам – Днём Перамогі!
![](https://glubokoe.vitebsk-region.gov.by/images/storage/news/000268_260080.jpg)
78 гадоў аддзяляе нас ад пераможнага мая 1945 года. Але памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра людзей, якія вынеслі на сваіх плячах усе выпрабаванні ваеннага ліхалецця, а потым аднавілі краіну з руін, будзе жыць вечна. І колькі б гадоў ні прайшло, мы заўсёды будзем памятаць подзвіг нашага народа, дзякуючы якому мы сёння жывём пад мірным небам, гадуем дзяцей, радуемся вясне.
Наш абавязак – шанаваць памяць пра тых, хто абараніў для нас незалежнасць, шанаваць кожны дзень, пражыты ў свабоднай Беларусі пад мірным небам.
У гэты святочны дзень самыя цёплыя словы ўдзячнасці мы адрасуем нашым ветэранам, якія вынеслі ўвесь цяжар ваеннага ліхалецця. Дзякуй вам і нізкі паклон!
Паважаныя землякі!
Няхай Перамога і памяць пра яе будуць заўсёды з намі – у сэрцах, у добрых пачынаннях, у штодзённым клопаце аб старэйшым пакаленні! Моцнага вам здароўя, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
Глыбоцки раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцки раённы Савет дэпутатаў