Віншаванне кіраўніцтва Глыбоцкага раёна хрысціянам, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня
![](https://glubokoe.vitebsk-region.gov.by/images/storage/news/000268_169613.jpg)
Дарагія землякі!
Ад усёй душы віншуем вас са святам Божага Нараджэння!
Праз святло Віфлеемскай зоркі прыходзіць да людзей сведчанне непахіснасці веры і ўсёабдымнай хрысціянскай любові.
Вялікая ўрачыстасць доўгачаканага свята зноў, як і стагоддзі таму, дорыць радасць і надзею, натхняе на добрыя справы і ўчынкі, напаўняе жыццё надзеяй і сэнсам. Гэта час служэння блізкім, дапамогі тым, хто асабліва мае патрэбу ў падтрымцы і садзейнічанні. Давайце будзем дзяліцца адзін з адным цеплынёй і душэўнасцю, раскрываць сэрцы насустрач дабру і міру.
Дарагія сябры, жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў у справах, шчасця, святочнага настрою.
Няхай Нованароджаны Адкупіцель умацоўвае вашу веру і вашу надзею, а любоў заўсёды жыве ў вас і ў вашых сем’ях!
З Хрыстовым нараджэннем!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў